Перайсці да зместу

Бржэціслаў II Малодшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бржэціслаў II Малодшы
(чэшск.) Břetislav II.
(польск.) Brzetysław II
Князь чэшскі
1092 — 1100
Папярэднік Конрад I Брненскі
Пераемнік Баржывой II

Нараджэнне 1056[1]
Смерць 22 снежня 1100(1100-12-22)[1]
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Ураціслаў II[2]
Маці Адэлаіда
Жонка Лукарта[d]
Дзеці Бржэціслаў, сын Бржэцісава II[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бржэціслаў II (чэш. Břetislav II., пам. 22 снежня 1100 г.) — князь Чэхіі (10921100).

Бржэціслаў II належаў да роду Пржэмысловічаў, сын караля Чэхіі Ураціслава II. Пасля смерці дзядзькі Конрада I Брненскага ў 1092 годзе атрымаў у спадчыну чэшскі прастол.

Бржэціслаў адрозніваўся рэлігійнай стараннасцю. Ён пераследваў не толькі язычнікаў, але і клір, які служыў на славянскай мове, замяніўшы яго лацінскім абрадам; пераследваў ведзьмаў і язычніцкіх вешчуноў. Падчас распачатага ў гады яго кіравання Першага крыжовага паходу Бржэціслаў II загадаў сілком хрысціць пражскіх яўрэяў.

Грабніца Бржэціслава II Малодшага

У час кіравання Бржэціслава мелі месца яго ўзброеныя выступленні супраць асобных славянскіх плямёнаў, якія адмаўляліся плаціць падаткі чэшскай казне. У 1093 годзе Бржэціслаў заняў Сілезію аж да Одэра.

Паводле традыцыі, спадчыннікам чэшскага трона пасля смерці Бржэціслава павінен быў стаць сын Конрада I, Ольдржых. Аднак Бржэціслаў здолеў пераканаць імператара Генрыха IV у тым, што правільней было б аддаць чэшскую карону Баржывою, брату Бржэціслава. Пасля вяртання з Германіі Бржэціслаў выгнаў Ольдржыха з Маравіі, якая належала таму, і аддаў яе Баржывою.

Бржэціслаў II быў забіты падчас выезду на паляванне ўдарам дзіды ў спіну. Паводле некаторых звестак, забойца быў падасланы прадстаўнікамі роду Вршоўцаў, які варагаваў з Пржэмысловічамі.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Lundy D. R. The Peerage
 Папярэднік 
Конрад I
  князь чэшскі
1092 — 1100
Пераемнік
Баржывой II